Фота https://theworldnews.net.

Авен. Вам захочацца распачаць маштабную дзейнасць, увасобіць у жыццё тое, чаго даўно хацелі. Цяпер самы час заняцца генеральнай прыборкай або падумаць над новай творчай ідэяй. У любым выпадку, заставайцеся дома і ўвасабляйце мары ў рэальнасць.

Цялец. Ужо доўгі час рукі ніяк не даходзяць да сістэматызацыі. Вам варта гэтым заняцца цяпер – навядзіце парадак у камп’ютары, выканайце справаздачы, якія яшчэ не закрылі. Пакуль вы дома, зрабіць сістэматызацыю, каб аблегчыць сабе жыццё.

Блізняты. Вам ужо не хапае гутарак і сустрэч з сябрамі. Але важна падтрымліваць сувязь праз інтэрнэт або тэлефон і са сваякамі і блізкімі, з якімі даўно не размаўлялі. Пакуль вы дома, абзваніце дарагіх людзей і прысвяціце час шчырым размовам.

Рак. Выдатны час, каб перавесці кулінарныя здольнасці ў разрад мастацтва. Паспрабуйце прыгатаваць новую страву, паэксперыментуйце з густамі. І вы самі, і вашы блізкія застануцца ў захапленні, што вы засталіся дома.

Леў. Вам будзе складана ўтаймаваць свой нораў. Захочацца ратаваць свет і дапамагаць усім, каму зможаце. У першую чаргу неабходна паклапаціцца пра сябе. А калі вы вырашылі схадзіць у магазін, захапіце што-небудзь для пажылога суседа.

Дзева. Пільна сачыце за сваім здароўем. Пакуль застаяцеся дома, выконвайце фізічныя практыкаванні і часцей праветрывайце памяшканне. Не забывайце і пра вільготную прыборку. Няхай у доме будзе прыемная абстаноўка.

Шалі. Вам варта заставацца дома, каб як мага больш часу праводзіць з блізкімі. Гэта магчымасць паразмаўляць пра набалелае, падзяліцца думкамі.

Скарпіён. Час, калі варта ўтаймаваць гарачую кроў і прыслухоўвацца да меркаванняў экспертаў або мудрых знаёмых. Пакуль застаяцеся дома, паразважайце над тым, чаго вам не хапае, каб адчуваць сябе цалкам задаволеным жыццём.

Стралец. Добры час, каб упарадкаваць дамашнія справы. Магчыма, невялікі касметычны рамонт – справа, якая надоўга захрасла, а цяпер варта заняцца ёй у поўную сілу.

Казярог. Вам вельмі захочацца папрацаваць на зямлі. Магчыма, вырасціць кветку на балконе або пасадзіць у агародзе памідоры – не толькі выклік, але і вялікае задавальненне.

Вадалей. Вам захочацца шмат гуляць і даведвацца пра новае. Заставайцеся дома і гуляйце ў анлайн-гульні. Вам важна добра адпачываць і чытаць кнігі.

Рыбы. У гэты час вам лепш максімальна расслабіцца і засяродзіцца на сваім адпачынку. Вы сапраўды моцна стаміліся, і тое, што вам цяпер трэба больш за ўсё, – высыпацца і як мага больш адпачываць. Так што заставайцеся дома і дайце сабе час для расслаблення.