Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння на прэс-канферэнцыі місіі СААЗ у Беларусі міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік распавёў, колькі кантактаў першага ўзроўню знаходзіцца пад наглядам дактароў.

Пад наглядам медыкаў па стане на 10 красавіка знаходзяцца 3500 чалавек, кантактаў першага ўзроўню. Міністр аховы здароўя адзначыў, што за гэтымі людзьмі назіраюць дома. Іх не шпіталізавалі.

У бальніцах па дадзеных на 10 красавіка знаходзілася пад наглядам 129 чалавек-кантактаў першага ўзроўню.

Міністр аховы здароўя не змог даць актуальныя лічбы. Аднак адзначыў, што яны з учорашняга дня памяняліся.