Ілюстрацыйнае фота timesofisrael.com.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пастанову аб крытэрыях аднясення грамадзян да асобаў, якіх будуць лічыць кантактамі першага і другога ўзроўня. 

Да кантактаў першага ўзроўню адносяцца асобы, якія кантактавалі з асобай, якае мае пацверджаны і станоўны вынік тэсту COVID-19:

  • людзі, якія пражываюць у адной кватэры, аднакватэрным жылым доме, пакоі (блоку) інтэрнаты, санаторна-курортнай і аздараўленчай арганізацыі, установе закрытага тыпу, нумары гасцініцы;
  • навучаюцца ў адным класе або групе, педагагічныя работнікі ва ўстановах адукацыі;
  • супрацоўнікі, якія працуюць у адным памяшканні;
  • пацыенты, якія знаходзяцца ў адной палаце ў арганізацыі аховы здароўя;
  • работнікі арганізацый аховы здароўя, якія аказвалі медыцынскую дапамогу пацыенту і даглядалі за ім без выкарыстання камплектаў біялагічнай абароны;
  • пасажыры, якія знаходзіліся з пацыентам у адным купэ (купэйны, спальны вагон або СВ) і адным адкрытым пасажырскім адсеку (плацкартны вагон) у цягніку. Пасажыры, якія займалі месца ў межах двух шэрагаў крэслаў, суседніх ад крэсла, якое займала асоба з COVID- 19, у салоне механічных транспартных сродкаў, паветраных судоў і іншых транспартных сродкаў.

Да кантактаў другога ўзроўню адносяцца людзі, якія, магчыма, кантактавалі з чалавекам, хворым на каранавірус, цягам апошніх 14 дзён ад даты апошняга кантакту да даты, калі той атрымаў станоўчы дыягназ COVID-19:

  • па месцы жыхарства, часовага прабывання;
  • вучобы, працы, аказаньня мэдычнай дапамогі і інш.;
  • работнікі арганізацый аховы здароўя, якія аказвалі мэдычную дапамогу пацыенту і даглядалі за ім з выкарыстаннем камплекту біялягічнай абароны.