Фота abcnews.com.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя лічбы захворвання на каранавірусную інфекцыю ў Беларусі.

Па дадзеных на 11 красавіка на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каранавіруснай інфекцыяй знаходзіцца 2031 чалавек. У асноўным захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 52 пацыента маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Паправіліся 172 чалавекі.

Памерлі 23 пацыента.

Такім чынам, з пачатку ўспышкі каранавіруса ў Беларусі агулам захварэлі 2226 чалавек.