Фота Міністэрства аховы здароўя.

11 красавіка праходзіць прэс-канферэнцыя місіі СААЗ, якая ацаніла як Беларусь змагаецца з COVID-19.

Экспертная місія працавала ад 8 красавіка. Спецыялісты наведалі бальніцы ў Мінску, Мінскай вобласці і Віцебску.

TUT.BY запытаў у міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, колькі медыкаў хварэюць на каранавірусную інфекцыю.

— 301 медыцынскі работнік захварэў на каранавірус. Большасць у Мінску, на другім месцы Віцебск, на трэцім — Мінская вобласць.

Нагадаем, што 10 красавіка намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан адмовілася каментаваць колькасць хворых медыкаў.