У жыхаркі Мядзела скралі ровар. Яна пакінула яго ў краме

«Нарачанская зара» са спасылкай на Мядзельскі РАУС і РАСК паведамляе, што тыдзень таму ў райцэнтры адбыўся крадзеж.

5 красавіка ў РАУС паступіла паведамленне ад жыхаркі Мядзела. Нехта з тамбура магазіна скраў яе ровар «Аист» чорнага колеру коштам 150 рублёў.

Па гэтым факце райаддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.