У маладзечанца скралі ровар сына. Ён пакінуў яго прышпіленым у пад’ездзе

9 красавіка жыхар Маладзечна звярнуўся ў РАУС: у ноч ад 8 да 9 красавіка з пад’езда выкралі горны ровар «Стэлс Навігатар 600» сіне-чорна-белага колеру. 

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Яны высветлілі, што невядомы скраў ровар у прамежак часу ад 20:00 8 красавіка да 11:00 9 красавіка. Злодзей свабодна пранік у пад’езд. Ровар знаходзіўся паміж 2 і 3 паверхам, яго прышпілілі да поручняў у доме па вуліцы Ф. Скарыны 14.

Заяўнік ацаніў шкоду ў 310 беларускіх рублёў.

Маладзечанская міліцыя нагадвае, не трымаць ровары ў пад’ездах. Нават калі прышпілены — гэта не перашкаджае зламыснікам. Захоўванне ровараў, калясак і
іншай маёмасці ў пад’ездах забаронена!