Ілюстрацыйнае фота NY Times.

11 красавіка праходзіць прэс-канферэнцыя місіі СААЗ, якая ацаніла як Беларусь змагаецца з COVID-19.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік адказаў, чаму Міністэрства больш не дае дадзеныя па колькасці хворых на каранавірус па рэгіёнах.

— Мы сутыкнуліся з бесцырымонным умяшаннем у жыццё інфіцыраваных пацыентаў, спробамі высвятляць як працуюць прадпрыемствы і фірмы, дзе працуюць інфікаваныя пацыенты, спробамі высвятляць асаблівасці іх асабістага жыцця. Мы сутыкнуліся з тым, што людзі з-за гэтага пачалі пазней звяртацца ў медыцынскія ўстановы. Таму абмежавалі лічбы па рэгіёнах і даём іх толькі па краіне.

Каранік адзначыў, што пазней Міністэрства аховы здароўя плануе вярнуцца да сістэмы з разбіўкай па рэгіёнах.