У Докшыцах. Фота tut.by.

У Докшыцах, адным з эпіцэнтраў захворвання на пнеўманію, за два дні памерлі яшчэ два чалавекі. Абодва знаходзіліся на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі работнікі бальніцы. У пятніцу памёр тэхнічны работнік мясцовага Дома культуры, Б.  У суботу стала вядома пра смерць яшчэ аднаго пацыента, Пятро К. Ён хварэў на цукроўку і нядаўна вярнуўся з лячэння ў Мінску. У мужчыны ўзнялася тэмпература, ён прыйшоў у бальніцу, але ўпаў проста ў рэгістратуры. Яго забралі ў рэанімацыю, суткі мужчына пратрымаўся на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Агулам докшыцкія медыкі паведамляюць на гэты момант пра сем памерлых пацыентаў.