Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ад 13 красавіка Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт распачынае рэспубліканскі адукацыйны анлайн-праект «Будучыя педагогі – дзецям».

Праект будзе складацца з серыі анлайн-урокаў для школьнікаў 1-11 класаў па вучэбных прадметах. Урокі будуць складацца з эксперыментаў, доследаў, дэманстрацый, навукова-папулярнай інфармацыі. Іх правядуць студэнты старэйшых курсаў, навучэнцы педагагічных класаў.

Першыя ўрокі 13 красавіка пройдуць па рускай літаратуры, англійскай мове, інфарматыцы, хіміі, геаметрыі. Расклад заняткаў тут: расклад заняткаў.

Анлайн-заняткі пройдуць і для навучэнцаў педагагічных класаў па факультатыўных прадметах.

Трансляцыя ўрокаў будзе праходзіць на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Пасля іх правядзення школьнікі і вучні педагагічных класаў змогуць задаваць пытанні ў чаце.