Уладзімір Пятроўскі ў рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» падчас узнагароджання за перамогу ў конкурсе «Не губляй ніводнага дня».

28 красавіка «Рэгіянальная газета» адзначае 25-годдзе. Прымаем віншаванні і цёплыя словы ад нашага чытача, кіроўцы з Маладзечна, ураджэнца Будслава Уладзіміра Пятроўскага.

– Наша любiмая «Рэгіянальная газета»! Вiншую цябе з 25­-годдзем iснавання на прасторах нашага рэгiёна. Мае далёкiя паездкi нiколi не абыходзяцца без свежага нумара газеты: заўжды бяру з сабой і ў свабодны шафёрскі час з задавальненнем чытаю  кожны нумар ад першай старонкі да апошняй. Гэта мяне робiць блiжэй да майго роднага краю i наводзiць на думку, што ты не адзiн у гэтым свеце: з табой ёсць часцiнка тваёй Радзiмы. Жадаю табе, любi мая газета, нiколi не губляць тую шчырасць
i праўдзiвасць, якiмi ты адрознiваешся ад iншых выданняў i за якiя я цябе вельмi люблю.

Калі вам ёсць што сказаць пра «Рэгіянальную газету», пішыце нам на электронную пошту regionnews@rh.by, на папяровую – 222310 Маладзечна, Вялікі Гасцінец 143/518, размяшчайце допісы ў сацсетках з хэштэгам #РГ25 або тэлефануйце (8 0176) 53 78 06.