АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС плануюць у ліпені, энергетычны пуск –  у верасні-кастрычніку. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

– У гэтым годзе плануецца фізічны пуск (першага – заўв. БЕЛТА) энергаблока і энергетычны пуск, гэта значыць ужо выдача першых кілават-гадзін у энергасістэму краіны. Па фізічнаму пуску мы арыентуемся, што гэта ліпень, адпаведна, выдача першых кілават-гадзін электрычнай энергіі – гэта верасень-кастрычнік, – заявіў Віктар Каранкевіч.

Па яго словах, пакуль Мінэнерга арыентуецца на гэтыя графікі.

– Калі нейкія і могуць быць у далейшым карэктывы, мы будзем глядзець і аператыўна на іх рэагаваць, – растлумачыў Віктар Каранкевіч.

• Текст доступен на языке: Русский