Фота The New York Times.

Для лячэння пацыентаў з падазрэннем на COVID-19 і з ужо пацверджаным дыягназам у Валожынскай ЦРБ адвялі 80 ложка-месцаў. У Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы адзін з карпусоў перапрафіляваны ў інфекцыйны шпіталь, піша МЛЫН.BY.

Як расказаў галоўны доктар бальніцы Павел Ганчар, корпус працуе ў штатным рэжыме, прымае пацыентаў Мінскай вобласці. На дадзены момант усе, хто захварэў стабільныя, за ўсімі назіраюць медыкі.

– Адзін з паверхаў корпуса адведзены пад рэанімацыйнае аддзяленне, у якім дзесяць ложкаў. У наяўнасці маецца ўсё неабходнае абсталяванне для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Комплекс укамплектаваны медперсаналам, перагледжаны графікі для аптымізацыі рэжыму працы і скарачэння часу знаходжання ў ачагу, – распавёў Павел Ганчар.

Галоўны доктар дадаў, што змена медперсаналу, які працуе ў так званай «бруднай зоне», будзе складаць не больш за тры гадзіны.

 

• Текст доступен на языке: Русский