Фота blogs.scientificamerican.com.

На 12 красавіка ў Беларусі зарэгістравалі 2578 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй. 

У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 50 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Пасля праходжання лячэння ачунялі і выпісаныя 203 чалавекі.

Памерла 26 пацыентаў.

Правялі больш за 64 тысячы тэстаў. Для правядзення тэставання задзейнічана 17 лабараторый.