Фота Настассі УТКІНАЙ.

Згодна з Указам Аляксандра Лукашэнкі № 491 ад 30 снежня 2019 г. «Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь у Ашмянскім раёне выплацілі аднаразовую матэрыяльную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і некаторым катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, паведамляюць у Ашмянскім райвыканкаме.

Дапамогу атрымалі інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны – пяць чалавек у суме 8 500 рублёў;

  • асоба, ўзнагароджаная ордэнамі і медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай войны – адзін чалавек у суме 900 рублёў;
  • члены сем’яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі (памерлі), зніклі без вестак у гады Вялікай Айчыннай вайны (жонкi, якiя не ўступiлi ў новы шлюб; дзеці-інваліды з дзяцінства (у тым лiку ўсыноўленыя, удачароныя); іншыя ўтрыманцы). Якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказаных падставах у адпаведнасці з заканадаўствам – 1 чалавек у суме 700 рублёў;
  • былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання, створаных нацыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па ўказанай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам – 5 чалавек у суме 3 500 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский