Фота sport.tut.by.

Старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў выступіў з крытыкай у адрас міністра аховы здароўя Беларусі Уладзіміра Караніка, перадае Трыбуна.

— У АБФФ кажуць, што могуць прыпыніць чэмпіянат, калі будзе дастаткова падстаў. Што гэта за падставы?

— Мы маніторым сітуацыю пастаянна. Мы на сувязі з Міністэрствам аховы здароўя, з урадам. Мы цесна працуем і будзем, натуральна, усё аналізаваць. У панядзелак-аўторак будзе зразумела.

— Тры, чатыры тысячы хворых — гэта дастатковыя падставы? Ці, можа, штодзённы прырост па 400 хворых?

— Гэта таксама псіхоз. Паглядзіце на становішча ў іншых краінах. Германія ўжо здымае каранцін. Вы зразумейце, не павінна быць гэтага. Людзі хварэлі, хварэюць і будуць хварэць. Ну а мы павінны сачыць: успышка там ці не. Можа, гульню перанесці кудысьці, калі спатрэбіцца. Па Віцебску казалі шмат… Але ж там выпаў снег.

— Пры гэтым міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік кажа, што з-за каранавіруса.

— Гэта наогул не Каранік справа — агучваць такія моманты. Там сапраўды выпаў снег. Гуляць было немагчыма (на момант апублікавання АБФФ рашэння аб пераносе снегу на поле ў Віцебску не назіралася — заўв. Tribuna.com).

Раней АБФФ апублікавалі заяву, што матч быў перанесены ў Барысаў па просьбе «Віцебску» з-за складаных умоў надвор’я. Аднак «Прэсбол» паведамляў, што гэта зрабілі праз складаную эпідабстаноўку. У суботу на прэс-канферэнцыі місіі СААЗ у Беларусі міністр аховы здароўя пацвердзіў, што перанос адбыўся з-за каранавіруснай інфекцыі і яе распаўсюду ў Віцебску.

У Беларусі, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравана 2578 выпадкаў заражэння. 203 пацыента паправіліся.