Фота Martin Divíšek/EPA.

Такі дакумент распрацоўвае ведамства, паведаміла ў нядзельным эфіры тэлеканала СТВ намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан.

– Я думаю, што ў бліжэйшы час мы зробім нарматыўны дакумент Міністэрства аховы здароўя, які дазволіць грамадзянам з бессімптомнай ці лёгкай формай каранавіруснай інфекцыі пры ўмове магчымасці поўнай самаізаляцыі знаходзіцца дома, – паведаміла намеснік міністра.

Алена Богдан таксама распавяла, што спецыялісты прагназуюць: калі скончыцца каранавірусная інфекцыя, у часткі пацыентаў будуць «нейкія ўскладненні, нейкія наступствы».

– І нам трэба ўжо сёння прадумваць сістэму рэабілітацыі гэтых пацыентаў. Нам неабходна будзе прадумваць і загадзя закладваць фінансавыя сродкі і магчымасць атрымання краінай адной з першых вакцыны, калі яна будзе распрацавана.

Намеснік міністра заклікала ўсіх, у каго ёсць магчымасць, заставацца дома.

– Дапамажыце нам таксама: заставайцеся дома, калі гэта магчыма, выконвайце гэтую сацыяльную дыстанцыю, не наведвайце сваіх састарэлых і сталых сваякоў, калі ў вас ёсць прыкметы захворвання.

Мы застаемся на працы дзеля вас і просім вас застацца дома дзеля нас.

• Текст доступен на языке: Русский