Ілюстрацыя uomoik.gov.by.

У мерапрыемстве ўдзельнічала 283 педагогі Міншчыны. Маладзечанскі і Вілейскі раёны – сярод тых, адкуль паступіла найбольш заявак. А яшчэ адсюль ёсць пераможцы, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. 

Глядзіце, хто з нашых педагогаў перамог.

У намінацыі «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў агульнай сярэдняй адукацыі па прадметах гуманітарнага і сацыякультурнага цыкла» дыплом другой ступені атрымаў тандэм з дзвюх настаўніц Маладзечанскай школы №4 – Ірыны Бараноўскай і Ірыны Гулак.

У намінацыі «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў спецыяльнай адукацыі» дыпломам трэцяй ступені ўзнагародзілі настаўніцу Маладзечанскай сярэдняй школы №9 Вольгу Якімчук.

У намінацыі «Электронныя адукацыйныя рэсурсы ў дадатковай адукацыі і дапрафесійнай падрыхтоўцы» дыпломам трэцяй ступені адзначылі працу Святланы Шнэйдар – намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Радашкавіцкай сярэдняй школы.

У гэтай жа намінацыі дыплом трэцяй ступені атрымала метадыст Вілейскага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Вольга Шостак.