Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла новыя лічбы па каранавіруснай інфекцыі.

Па стане на 13 красавіка ў Беларусі правялі амаль 68 тысяч тэстаў у 17 лабараторыях.

З пачатку ўспышкі зафіксавалі 2919 выпадкаў.

У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 55 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Пасля праходжання лячэння паправіліся 203 чалавекі.

Памерлі 29 пацыентаў.