Фота Настассі УТКІНАЙ.

Галоўны спецыяліст Валожынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Крысціна Косік стала адной з лепшых работнікаў Мінпрыроды.

У 2019 годзе Крысціна Косік з Валожына трапіла на ведмасную Дошку гонару.

Штогод па рашэнні калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя імёны лепшых работнікаў сістэмы Мінпрыроды, якія ўнеслі значны ўклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэнне рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, а таксама дасягнулі высокіх вынікаў у працоўнай дзейнасці, заносяцца на ведамасную Дошку гонару.