Фота аўтара.

Вымушаныя канікулы далі магчымасць школьнікам яшчэ адзін тыдзень адпачыць ад вучэбных будняў. Але гэты адпачынак не адносіцца да ўдзельнікаў алімпіяднага руху.

Падчас самаізаляцыі навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 7 Смаргоні арганізавалі дыстанцыйную падрыхтоўку да прадметных алімпіяд. Высокаматываваныя вучні атрымліваюць ад настаўнікаў розныя заданні праз сацыяльную сетку «У кантакце», па электроннай пошце або іншых інтэрнэт-рэсурсах, выконваюць іх, адпраўляюць на праверку і атрымліваюць кансультацыі.

Ва ўмовах усеагульнага страху за сваё здароўе такія заняткі – лепшы спосаб адцягнуць увагу ад пандэміі і папоўніць багаж ведаў.

Паважаныя дзеці і настаўнік, не хварэйце, часцей мыйце рукі і не забывайце пра самаразвіццё!

• Текст доступен на языке: Русский