Фота uomoik.gov.by.

Навучэнец гімназіі № 7 Маладзечна Андрэй Сак стаў пераможцам суперфіналу рэспубліканскага тэлевізійнага праекту «Я ведаю!» сярод шасцікласнікаў.

Каб прыняць удзел у адукацыйным праекце на айчынным тэлебачанні, Андрэй прайшоў адборачны тур у сваёй узроставай катэгорыі спачатку на раённым, а затым і на абласным узроўні.

Здымкі шоу стартавалі ў снежні 2019 года, пасля адборачных гульняў у кожнай паралелі былі вызначаны па 12 фіналістаў. Андрэй Сак стаў удзельнікам і пераможцам суперфіналу, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

На здымках тэлевізійнага шоу хлопчыкасуправаджала настаўнік англійскай мовы і класны кіраўнік Вікторыя Тамукевіч. Падтрымаць сына ў студыі прыехалі і яго бацькі.

 

• Текст доступен на языке: Русский