Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра новыя дадзеныя па каранавіруснай інфекцыі ў Беларусі.

Па стане на 14 красавіка ў Беларусі правялі больш 71 тысячы тэстаў на каранавірус у 17 лабараторыях.

У Беларусі за ўвесь час зафіксавалі 3281 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй.

З іх 2444 шпіталізавалі. У астатняй часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай форме, яны лечацца амбулаторна. 57 пацыентаў знаходзяцца на падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Памерлі 33 пацыента.