Гутарка пра пажарную бяспеку.

Днямі работнікі Маладзечанскага ГРАНС правялі рэйды па прафілактыцы пажараў у экасістэмах на Маладзечаншчыне. 

Жыхары вёсак Маркава, Скавародкі, Кучкі, Маліноўшчына, Талуі, Кавальцы, Запалякі і іншых, а таксама вёсак Цюрлёўскага, Гарадокскага і Красненскага сельсаветаў слухалі інструктаж па мерах пажарнай бяспекі. Усе, хто разводзіў на прысядзібнай тэрыторыі сваіх дамоў вогнішчы, атрымаў падрабязныя інструкцыі ад працаўнікоў МНС пра тое, як правільна гэта зрабіць, а што забаронена правіламі пажарнай бяспекі.

На аўтавакзале, чыгуначнай станцыі Маладзечна, на прадуктовым рынку выратавальнікі раздалі каля дзвюх тысяч брашур «Карысныя парады ад МНС» з правіламі пажарнай бяспекі.

Маладзечанскі ГРАНС у чарговы раз нагадвае аб правілах пажарнай бяспекі. Неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку ў прыватных жылых дамах, на лецішчах:

  •  адвязіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
  • калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за дзесяць метраў, ад ляснога масіва – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзена сена або салома;
  • паліць адходы можна толькі ў зацішнае надвор’е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім разе не пакідаць без нагляду;
  • не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, рыдлёўку;
  • выпальванне сухой расліннасці і пажніўных рэшткаў, траў на корані катэгарычна забараняецца

Згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў вінаватыя асобы караюцца штрафам ад 270 да 1080 базавых велічынь. Калі прычыняецца шкода ў асабліва буйным памеры, надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкулах 270, 276 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

 

• Текст доступен на языке: Русский