24-гадовая Яна Сяргееўна Смірнова 1 красавіка паехала з Маладзечна ў Вілейку. Ад 10 красавіка яна не выходзіць на сувязь і месца яе знаходжання невядомае, паведамляюць валанцёры пошукавага атрада «Анёл Паўночны Захад».

Яна Смірнова жыве ў Маладзечне па адрасе Гарадоцкая, 108/6. 

Прыкметы: рост 156 сантыметраў, нармальнага целаскладу, шэрыя вочы, русыя валасы.

Асаблівыя прыкметы: правае вока не бачыць.

Была апранутая: джынсы, цёмна-сіняя байка, сіняя камізэлька.

Усіх, хто валодае інфармацыяй, просяць тэлефанаваць: ( 8 025) 959-36-48; (8 029) 181-71-29 або 102.