Фота The New York Times.

Сацыяльнае грамадскае аб’яднанне «Бумеранг дабра» запрашае далучыцца да дабрачыннай акцыі на карысць медыцынскіх работнікаў.

«Дактары, медсёстры, фельчары, кіроўцы, санітары і многія іншыя маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Кожны дзень яны ідуць на працу і не ведаюць, ці заразяцца сёння, ці прынясуць вірус на сваіх рэчах дадому, але яны ведаюць дакладна, што ад іх працы залежаць тысячы жыццяў. Таму давайце ўсе разам падтрымаем іх.

Гэта можа быць любая сума. Цяпер важная кожная капейка, кожны рубель. На сабраныя грошы будзе аказана дапамога медработнікам Маладзечна.

Мы ўжо гатовыя і будзем працягваць вышукваць сродкі індывідуальнай абароны ў такіх няпростых умовах, калі іх няма ў продажы, няма на складах і пастаўкі не чакаюцца. Ахоўныя акуляры, рэспіратары, антысептыкі, ахоўныя камбінезоны. З радасцю прымаем таксама пашытыя самаробныя маскі. Маленькай дапамогі не бывае!

Мы збіраем сродкі і дапамогу, каб дапамагчы нам застацца здаровымі, і каб медыкі працягвалі як мага даўжэй лячыць нас.» – паведамляе аб’яднанне.

Каб падтрымаць медыкаў Маладзечна, вы можаце перавесці грошы на рэквізіты «Бумеранга дабра» або па кароткім нумары МТС *227*11# – з вашага баланса спішуць два рублі.

• Текст доступен на языке: Русский