Фота nn.by.

Пагадненне апублікавалі на сайце pravo.by  сёння, 15 красавіка.

– членам нацыянальных і рэгіянальных урадаў і парламентаў, Канстытуцыйнага суда і Вярхоўнага суда падчас выканання імі сваіх абавязкаў;

– пастаянным членам афіцыйных дэлегацый, якія маюць неабходнасць рэгулярна прымаць удзел у сустрэчах, кансультацыях, перагаворах ці праграмах абмену, а таксама ў мерапрыемствах на тэрыторыі дзяржаў-сябраў Еўрасаюза міжурадавымі арганізацыямі;

– сваякам (мужу, жонцы, дзецям ва ўзросце да 21 года ці на ўтрыманні, бацькам і асобам, якія выконваюць бацькоўскія абавязкі, дзядулям і бабулям, унукам і ўнучкам), якія наведваюць грамадзян Беларусі, якія легальна пражываюць на тэрыторыі дзяржаў-сябраў Еўрасаюза ці грамадзян ЕС, якія пражываюць на тэрыторыі дзяржаў, грамадзянамі якіх яны з’яўляюцца;

– прадпрымальнікам і прадстаўнікам дзелавых арганізацый, якія рэгулярна падарожнічаюць у дзяржавы-сябры Еўрасаюза.

Аднак, калі неабходнасць паездак абмяжоўваецца непрацяглымі тэрмінамі, візу на пяцб год не дадуць і гэтым катэгорыям.

Шматразовыя візы на тэрмін ад двух да пяці гадоў могуць атрымаць і іншыя катэгорыі грамадзянаў: кіроўцы-дальнабойшчыкі, навукоўцы, студэнты і аспіранты, якія вучацца ў ЕС, спартсмены, прадстаўнікі арганізацый грамадскай супольнасці, журналісты і іншыя.

Але тут ёсць умова: на працягу папярэдніх двух гадоў яны павінны былі  выкарыстаць шматразовыя візы тэрмінам да аднаго года, не парушаючы заканадаўства дзяржавы, якую яны наведвалі. Калі неабходнасць ці намер ездзіць у Еўрапейскі саюз відавочна абмяжоўваецца больш кароткім перыядам, тэрмін дзеяння шматразовай візы будзе абмежаваны гэтым перыядам.

• Текст доступен на языке: Русский