Чыгуначны вакзал у Маладзечне. Фота history.rw.by.

Беларуская чыгунка ўводзіць новую схему рассаджвання ў вагонах, каб пасажыры маглі выконваць сацыяльную дыстанцыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба БЧ.

– Рассаджвання па новай схеме з’яўляецца часовай мерай, якая дасць магчымасць пасажырам выконваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, плацкартных вагонах і ў вагонах з месцамі для сядзення, і рэкамендавана Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй, – растлумачылі ў прэс-цэнтры.

У купэ будуць размяшчацца не больш за два пасажыры, у плацкартных вагонах – не больш за тры ў адным адсеку.

У вагонах з сядзячымі месцамі ў двухмесным шэрагу пасажырам будуць прадаваць квіткі з месцам каля акна, у трохмесным – адзін пасажыр каля акна, а другі – ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

Новая схема рассаджвання ўжываецца пры афармленні праязных дакументаў як у чыгуначных касах, так і праз інтэрнэт.

Дзейнічаць гэтыя правілы будуць ад 15 па 29 красавіка.

Калі квіткі былі набыты да ўвядзення новай схемы рассаджвання, пасажыры займаюць месцы згодна з аформленым праязным дакументам.

• Текст доступен на языке: Русский