Фота torange.biz.

У сувязі з увядзеннем у Санкт-Пецярбургу рэжыму самаізаляцыі і каб зменшыць кантакты ў перыяд распаўсюджвання COVID-19, грамадскія прыбіральні, што ў  падпарадкаванні пецярбургскага Водаканала, часова прыпынілі аказанне паслуг.

Кажуць, гэта не прынясе істотных нязручнасцяў пецярбуржцам, паколькі рэжым самаізаляцыі прадугледжвае знаходжанне гараджан альбо дома, альбо пры неабходнасці на працы, дзе ёсць прыбіральні.

Усе прыбіральні Водаканала знаходзяцца ў тэхнічна спраўным стане і гатовыя аднавіць аказанне паслуг у самы кароткі тэрмін па завяршэнні абвешчанай пандэміі.

Усюды правялі санітарную апрацоўку ў адпаведнасці з усімі рэкамендацыямі і пастановамі Галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара па горадзе Санкт-Пецярбургу.

 

• Текст доступен на языке: Русский