Усё з большай актыўнасцю спажыўцы выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі. Гэта змяняе характар многіх паслуг і прадуктаў.

Аплачваць анлайн тавары, жыллёва-камунальныя паслугі, мабільную сувязь, інтэрнэт, білеты для многіх стала звыклай справай. Аднак разам з тым неабходна забяспечваць правы спажыўцоў на свабоду выбару тавару або паслугі і атрыманне дакладнай і праўдзівай інфармацыі пра тавары або паслугі, выканаўцаў, прадаўцоў. Гэта інфармацыя павінна быць у зразумелай форме. Такім чынам пакупнік прыме ўзважанае рашэнне, ці купляць тавар, заказваць паслугу ці працу.

Зручнасць пакупкі тавараў праз інтэрнэт звязаная ў першую чаргу з тым, што заказ можна атрымаць там, дзе пакупнік знаходзіцца, а часам і па больш нізкай цане.

У час развіцця электроннай камерцыі нядобрасумленныя ўдзельнікі рынку выкарыстоўваюць прававую неадукаванасць спажыўцоў, каб атрымаць максімум выгады. Гэта шкодзіць эканамічным інтарэсам не толькі спажыўцоў, але і добрасумленным суб’ектам гаспадарання.

Асноўная асаблівасць дыстанцыйнага гандлю ў тым, што пакупнік не можа азнаёміцца з таварам або ўзорам да таго моманту, як купіць. Пакупнік знаёміцца з таварам праз каталог, буклет, фота.

Вырашэнне спрэчак, звязаных з электронным гандлем, можа патрабаваць значных затрат часу, грошай і высілкаў. Часта спажыўцы нават не спрабуюць вырашыць спрэчкі, асабліва пры невялікай суме здзелкі. Гэта вядзе да зніжэння даверу і ўпэўненасці ў электронным гандлі і да іншых анлайн-паслуг. Часта пакупнікі не выкарыстоўваюць тыя ж правы, што існуюць па заканадаўстве краіны, у якой жыве пакупнік.

Што трэба ведаць пра пакупкі праз інтэрнэт

Пры выбары тавараў уважліва прачытайце інфармацыю на сайце інтэрнэт-магазіна. На галоўнай старонцы сайта інтэрнэт-магазіна прадавец павінны даць на беларускай або рускай мове наступныя звесткі пра сябе: назва арганізацыі, месца знаходжання, УНП, рэжым працы інтэрнэт-магазіна, дату рэгістрацыі інтэрнэт-магазіна ў гандлёвым рэестры, спосабы аплаты тавараў і іх дастаўкі.

На сайце інтэрнэт-магазіна павінна быць інфармацыя на беларускай і рускай мовах пра тавары: назва тавару, найменне і месца знаходжання вытворцы, найменне і месца знаходжання пастаўшчыка або прадстаўніка, краіна паходжання тавару, гарантыйны тэрмін, калі ёсць, цана ў беларускіх рублях, умовы аплаты і дастаўкі.

Пры пакупцы рэкамендуем захаваць адрас інтэрнэт-старонак, на якіх ёсць інфармацыя пра прадаўца.

Як аплачваць

Прадавец абавязаны даць права пакупніку выбіраць форму разліку за тавар – наяўную або безнаяўную. Прадавец не можа ўстанаўліваць на адзін і той жа тавар розныя цэны ў залежнасці ад формы аплаты тавару.

Але прадаўцы могуць даваць скідкі і іншыя формы стымуляцыі продажаў і разлікаў у безнаяўнай форме.

Пры дастаўцы тавару раім супаставіць інфармацыю з сайта аб прадукце і прадаўцы. Перад падпісаннем дакументаў і аплаты ўважліва іх прачытайце.