Ілюстрацыйнае фота Настассі Уткінай.

13 красавіка ў 20.20 у Вілейскі РАУС патэлефанаваў ахоўнік крамы «Еўраопт», што на Чапаева. Ён паведаміў, што верагодна два грузчыкі крамы – нецвярозыя. 

Калі міліцыянеры прыбылі на месца, інфармацыя пацвердзілася. Два вілейчукі – 60-гадовы і 30-гадовы – сапраўды былі ў стане алкагольнага ап’янення. У кожнага было па адным праміле алкаголю, расказаў карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» намеснік начальнік Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Затрыманыя расказалі, што прынеслі з сабой гарэлку на працу, якую схавалі на вуліцы, каля курылкі. Калі выходзілі пакурыць, патрохі выпівалі. Абодвух адхілілі ад працы за знаходжанне ў нецвярозым стане, згодна з часткай 2 артыкула 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таксама ім далі штраф.