Фота з архіва РГ.

Замест звычайнага тыдня канікул адпачынак доўжыцца ўжо трэці тыдзень. Адпаведна чацвёртая чвэрць будзе значна карацейшай. Бо як адзначалі ў Мінадукацыі, навучальны год скончыцца 30 мая.

Нацыянальны інстытут адукацыі апублікаваў метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў, якія выкладаюць у пачатковых і старэйшых класах, каб за гэты час прайсці ўсе тэмы і выканаць навучальныя праграмы.

З рэкамендацый вынікае, што на адны тэмы выдзеляць менш гадзін, чым планавалася, іншыя трэба будзе аб’яднаць і вывучыць за адзін урок. Таксама прыйдзецца адмовіцца ад некаторых кантрольных работ і ад заняткаў па сістэматызацыі і абагульненні вывучанага матэрыялу.

Вось некаторыя прыклады:

  • васьмікласнікам не трэба будзе пісаць кантрольную работу на тэму  «Сістэмы і сукупнасці квадратных няроўнасцей»
  • у пятым класе адназначныя і мнагазначныя сказы будуць вывучаць адну гадзіну замест запланаваных дзвюх. А твор «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» Міхася Лынькова – тры гадзіны замест чатырох
  • на тэму «Уладзімір Караткевіч» у дзясятым класе прадугледзелі сем гадзін замест васьмі
  • раздзел фізікі «Работа. Магутнасць. Энергія» сямікласнікі пройдуць за 8 гадзін, а не за 12, як звычайна

З усімі рэкамендацыямі можна азнаёміцца тут.