Фота The New York Times.

Пракурор Астравецкага раёна санкцыянаваў прымусовы медагляд 12 чалавек, кантактаў першага ўзроўню з хворымі на COVID-19, якія ўхіляліся ад тэстаў на каранавірус.

Доктарска-кансультацыйная камісія Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы на падставе артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, віруса імунадэфіцыту чалавека» вынесла заключэнне пра неабходнасць прымусовага медагляду гэтых асоб у стацыянарных умовах.

Улічваючы высокую верагоднасць інфікавання COVID-19, пракурор Астравецкага раёна Аляксей Тамчонак санкцыянаваў прымусовы медыцынскі агляд для грамадзян, якія праігнаравалі закон. Некалькі дзён гэтыя людзі былі пад медыцынскім наглядам, а пасля – ізаляваныя ў хатніх умовах.

Кожнаму з іх уручылі патрабаванне аб захаванні правілаў паводзін у самаізаляцыі.

• Текст доступен на языке: Русский