Ілюстрацыйнае фота v-pravda.ru.

Днямі ў міліцыю Маладзечна патэлефанаваў 34-гадовы жыхар Маладзечанскага раёна. Мужчына паведаміў, што я го з пакоя жылога дома ў вёсцы Соўлава знік тэлевізар «Kiwi». Шкоду заяўнік ацаніў у 399 рублёў.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Устанавілі, што зламыснік пракраўся ў дом пацярпелага, пашкодзіўшы дзвярны прабой. Сышчыкі ўсталявалі, што да крадзяжу лічбавай тэхнікі датычны 48-гадовы жыхар вёскі Траскі, што ў трох кіламетрах ад Соўлава.

Выйсці на след магчымага выкрадальніка дапамог пільны кіроўца, які запрыкмеціў на полі мужчыну з тэлевізарам у руках. Кіроўцу здзівіла, што такую дарагую тэхніку чалавек нёс без скрынкі.

Праз некалькі гадзін супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі падазраванага дома і даставілі ў райаддзел для разбіральніцтва. Віну ў здзяйсненні крадзяжу мужчына прызнаў. Праваахоўнікам ён патлумачыў, што тэлевізар ўжо паспеў прадаць таварышу з іншай вёскі за сорак рублёў. Атрыманыя грошы за продаж тэхнікі выдаткаваў на спіртное.

Выкрадзены тэлевізар канфіскавалі. Дзеянням фігуранта следчыя далі прававую ацэнку. Узбудзілі крымінальную справу.

• Текст доступен на языке: Русский