Фота abcnews.com.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі, экспертызы, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб Мінздароўя Аляксандр Пацеяў паведаміў на прэс-канферэнцыі інфармацыю па хворым дзяцям на каранавірус.

На 16 красавіка ў Беларусі 116 выпадкаў захворвання сярод дзяцей.

Па словах Пацеява, усе дзеці пераносяць захворванне у бессімптомнай ці лёгкай форме. Усе дзеці кантактныя, то бок захварэлі праз кантакт з хворымі на COVID-19. Дзеці знаходзяцца на станцыянарным лячэнні. У цяжкім стане хворых дзяцей на каранавірус у Беларусі няма.