На месцы здарэння. Фота МНС.

15 красавіка каля 12.00 ашмянскім выратавальнікам паведамілі пра шпіталізацыю мужчыны з апёкамі першай і другой ступені.

Як высветлілася, мужчына пацярпеў, калі запальваў газавую пліту ў кватэры на завулку Кутузава. У яго загарэлася адзенне. Выратавальнікаў не выклікалі. Прычыну здарэння высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский