У Докшыцах. Фота tut.by.

Па дадзеных на 15 красавіка, у Аршанскім раёне рэзка павялічылася колькасць тых, хто заразіўся каранавірусом, першы выпадак COVID-19 зарэгістраваны ў Глыбокім. Такім чынам, на Віцебшчыне каранавірус ёсць у 13 з 21 раёна.

Карту распаўсюджвання COVID-19 склалі па інфармацыі, якую публікуюць у раённых газетах, на сайтах райвыканкамаў і мясцовых цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі.

Паводле інфармацыі Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, на 15 красавіка ў гэтым рэгіёне зарэгістравана 40 выпадкаў COVID-19, тады як 13 красавіка іх было 15. За двое сутак колькасць заражаных каранавірусом вырасла ў 2,67 разы.

Большасць новых выпадкаў – гэта выяўленыя кантакты 1-га і 2-га узроўняў, паведамляе мясцовы ЦГЭ. З бальніцы выпісалі двух чалавек, якія перахварэлі COVID-19. Адзін пацыент памёр.

Першы хворы каранавірусной інфекцыяй з’явіўся ў Глыбокім. Гэта студэнт аднаго з ВНУ ў Віцебску. Яго адправілі на радзіму як кантакт другога ўзроўня. На самаізаляцыі ён прабыў чатыры дні, і ў маладога чалавека пачаўся сухі кашаль і паднялася тэмпература. Студэнта забралі ў асобны бокс інфекцыйнага аддзялення раённай бальніцы. Ўзялі тэст на каранавірусную інфекцыю – і ён апынуўся станоўчым, піша “Веснік Глыбоччыны”.

Валанцёры з Мінска перадалі бальніцы ў Глыбокім два кіслародных канцэнтратара. Апараты ўсталявалі ў палатах інтэнсіўнай тэрапіі рэанімацыі. Спонсары сабралі для гэтай медустановы больш за 21 тысячы рублёў.

Па дадзеных на 14 красавіка, у Віцебскай вобласці 848 чалавек інфікаваныя СОVID-19.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на 15 красавіка, у Беларусі зарэгістравана 3728 выпадкаў каранавірусной інфекцыі. 68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 36 чалавек.