Фота kidpassage.com.

Майстар-класы, спектаклі, канцэрты, віртуальныя падарожжы, цікавосткі пра музыку, фальклор, экалогію і здаровы лад жыцця прапануе нядаўна створаны Вілейскім цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Крэатыў-партал».

Як расказала дырэктар Цэнтра Наталля Рыжэвіч, партал прызначаны для таго, каб на час знаходжання дзяцей дома заняць іх цікавымі і карыснымі справамі.

Кожны аўторак і пятніцу Цэнтр будзе ладзіць анлайнавыя мерапрыемствы. Паглядзець іх можна на ютуб-канале цэнтра, на іх старонцы ў інстаграме, у групе «Планета навуковых цудаў у кантакце».

Напрыклад, ужо цяпер дзяцям могуць паказаць, як зрабіць 3D-піраміду, правесці вясёлую танцавальную размінку,  стварыць карціну з тканіны, паглядзець лялечны спектакль.

Па словах Наталлі Рыжэвіч, партал толькі пачаў працаваць. З часам на ім будуць з’яўляцца новыя заняткі.

• Текст доступен на языке: Русский