Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала загад аб медыцынскай дапамозе пацыентам, хворым на COVID-19 у лёгкай форме і з так званай нешпітальнай пнеўманіяй, звяртае ўвагу Радыё Свабода.

У адпаведнасці з дакумэнтам, шпіталям загадана:

  • Зацвердзiць парадак хатняй дапамогі пацыентам з няцяжкай формай пнеўманіі, не зьвязанай з інфэкцыяй COVID-19, а таксама пацыентам з каранавірусам у амбулаторных умовах;
  • Начальнікам упраўленьняў аховы здароўя выканкамаў, галоўным дзяржаўным санітарным лекарам абласьцей і Менску загадана выпісваць кантактаў першага ўзроўню зь лякарняў у амбуляторныя ўмовы. У тым ліку, калі яшчэ няма выніку лябараторнага дасьледаваньня, зробленага на сёмы дзень ад кантакту з носьбітам інфэкцыі COVID-19;
  • рганізаваць дапамогу кантактам першага ўзроўню, выпісаным са шпіталяў для далейшага лячэння ў амбулаторных умовах, рабіць лабараторныя даследаваньні ў вызначаныя тэрміны;
  • Арганізаваць дапамогу пацыентам з інфэкцыяй COVID-l9 без сімптомаў і з лёгкім цячэннем хваробы ў амбулаторных умовах;
  • Аказаць медыцынскую дапамогу ў хатніх умовах пацыентам з нешпітальнай пнеўманіяй у няцяжкай форме;
  • Забясьпечыць медработнікаў, якія дапамагаюць пацыентам з інфекцыяй COVID-19 і з нешпітальнай пнеўманіяй у амбулаторных умовах, сродкамі індывідуальнай засцярогі з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі.

• Текст доступен на языке: Русский