Той самы ровар. Фота забяспечанае Маладзечанскім РАУС.

5 красавіка каля 23-20 у Маладзечанскі РАУС звярнуўся гараджанін. Мужчына паведаміў, што паблізу дома 7 па вуліцы Чыгуначнай знаёжоў ровар.

Ровар ляжаў на абочыне. Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра уладальніка ці абставіны  пакідання ровара без нагляду, паведаміць па тэлефонах 102, (8 0176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная служба), (8 025)760-64-43 альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

• Текст доступен на языке: Русский