Ілюстрацыйнае фота USA TODAY.

Сталі вядомыя падрабязнасці ўказа «Аб матэрыяльным стымуляванні работнікаў аховы здароўя». У адпаведнасці з дакументам, медыцынскім работнікам за працу ва ўмовах, звязаных з інфекцыямі, уведзена штомесячная надбаўка, памер якой дыферэнцыраваны па арганізацыях (структурных падраздзяленнях) і катэгорыях работнікаў, паведамляе БелТА.

У арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу пацыентам у амбулаторных умовах і ў Рэспубліканскім цэнтры арганізацыі медыцынскага рэагавання, штомесячная надбаўка дактарам складзе тысячу рублёў, медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 500 рублёў, іншым работнікам — 300 рублёў.

У інфекцыйных аддзяленнях, прыёмных аддзяленнях бальнічных арганізацый аховы здароўя, санітарна-эпідэміялагічных арганізацыях аховы здароўя, якія дзейнічаюць у асяродках інфекцыі, на памежных пераходах, санітарна-каранцінных пунктах, па лабараторных даследаваннях на вірусныя інфекцыі, у лабараторыях арганізацый аховы здароўя і РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, у паталагаанатамічных аддзяленнях, у рэнтгенаўскіх аддзяленнях (кабінетах), у аддзяленнях (кабінетах) рэнтгенаўскай камп’ютарнай тамаграфіі штомесячная надбаўка дактарам складзе 1500 рублёў, медыцынскім работнікам з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй — 1300 рублёў, іншым работнікам — 900 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский