Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што школьнікі будуць у чацвёртай чвэрці вучыцца яшчэ і па суботах.

— Будзем вучыцца ў суботу. Гэта будзе навучальны дзень, не проста ў суботу труды, факультатывы і іншае. Гэта будзе поўны навучальны дзень, тыдзень прагулялі жа лішні. І 1 мая таксама будуць вучыцца, а 2 і 3 зробім выхадныя для дзяцей.

Нагадаем, што вясновыя канікулы ў Беларусі двойчы працягвалі з-за каранавіруса. Сёння Лукашэнка заявіў, што з 20 красавіка школьнікі будуць навучацца ў школах. Гэта пазней пацвердзіў міністр адукацыі.