У смаргонсікм садку. Фота з архіва РГ.

Такое новаўвядзенне – з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі ў Беларусі.

Згодна з Пастанаўленнем Міністэрства аховы здароўя ад 10 красавіка №37 аддзелы і ўпраўленні адукацыі пакуль не выдаюць накіраванні ў дзіцячы садок дашкольнікам і не прымаюць новых дзяцей.

Пра тэрміны выдачы накіраванняў павядамяць дадаткова.

Мы звязаліся з адным з дзіцячых садкоў Маладзечаншчыны. Тут інфармацыю пацвердзілі.

– Так, у суввязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай новых дзяцей не прымаем. Садок наведваюць толькі тыя, хто хадзіў раней, – паведамілі нам.

• Текст доступен на языке: Русский