Ілюстрацыйнае фота balkonsam.ru.

Сёння ў ГРАНС Маладзечна патэлефанавала маладзечанка з вуліцы Скарыны. Яна паведаміла, што яе суседка выйшла на балкон, а дзверы выпадкова захлопнуліся. 

– Дапамагчы жанчыне паехала выратавальнае падраздзяленне №15. Выратавальнікі па лесвіцы залезлі на балкон другога паверха, дзе апынулся жанчына, і спецыяльнай прыладай адчынілі дзверы, – расказала карэспандэнту інспектар групы прапаганды і навучання Маладзечанскай ГРАНС Валянціна Сопат.