Фота Настассі УТКІНАЙ.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на брыфінгу апісаў сітуацыю з каранавірусам у Мядзельскім раёне.

7 красавіка там быў зарэгістраваны першы выпадак каранавіруснай інфекцыі ў санаторыі.

Гаворка ідзе пра санаторый МУС.

У міністэрстве лічаць, што асяродак інфекцыі ўдалося лакалізаваць: агулам на тэрыторыі раёна зафіксавана 65 пацверджаных выпадкаў, з іх 25 — у жыхароў Мядзельскага раёна.