Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.

Забарону на наведванне лясоў на Вілейшчыне адмянілі. Нагадаем, што 10 красавіка мы гутарылі з Вілейскім доследным лясгасам. Тады нам паведамілі, што ад 10 красавіка рашэннем Вілейскага райвыканкама забаранілі наведваць лясы на Вілейшчыне.

Як растлумачыла намеснік дырэктара Таццяна Анішчык, рашэння выканкама пра адмену забароны не будзе. Калі клас небяспекі стане ніжэй, рашэнне адмяняецца аўтаматычна.

Такім чынам, сёння ў рэгіёне можна хадзіць у лес на Вілейшчыне і на Мядзельшчыне. У Мядзельскім раёне, да рэчы, наведванне лясоў і не забаранялі. Астатнія пяць раёнаў – пакуль пад забаронай.

• Текст доступен на языке: Русский