Цяпер, калі многія людзі большую частку дня праводзяць дома, асабліва важна, каб у пакоях была прыемная атмасфера. Здавалася б, звычайныя пакаёвыя расліны могуць зрабіць вялікую працу – ачысціць паветра, увільгатніць яго, ды яшчэ і ўпрыгожыць пакоі.

У 1989 годзе NASA запусціла даследаванне, якое вызначала, якія ж расліны найлепш падыходзяць для дома. Аказваецца, у паветры пастаянна ўтрымліваюцца часцінкі бензола, аміяка і іншых шкодных для чалавека рэчываў. А пакаёвыя расліны могуць зменшыць да 85% забруджванняў.

Раскажам, пра пяць раслін, якія выдатна справяцца з гэтымі задачамі.

Драцэна

Расліна паглынае канцырагены, якія выкарыстоўваюць для аддзелачных матэрыялаў і растваральніка для фарбаў. Ксілол можа вылучаць пласмаса, таму выдатна размясціць расліну каля тэлевізара або камп’ютара. Таксама драцэна вылучае фітанцыды, якія змагаюцца з мікробамі ў паветры.

Хрызантэма

Гэтая кветка – адзін з самых спрыяльных сімвалаў у Японіі. Акрамя сімвалізму і прыгажосці, хрыхантэма ў якасці вазона істотна палепшыць паветра ў доме. Расліна ачышчае паветра ал бензола, які ўтрымліваецца ў растваральніках, пласмасе і фарбах. Паглынае аміяк і змагаецца з мікробамі, якія выклікаюць хваробы.

Фікус

Фікусы не здарма часта ставяць каля мэблі. Яны ловяць з паветра фармальдэгід і трыхлорэцілен, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці ДСП. Таксама шырокія лісты прыцягваюць пыл, таму не забывайце іх праціраць вільготнай сурвэткай. Расліна вылучае кісларод, дзякуючы якому ў пакоі будзе лягчэй дыхаць.

Хларафітум

Некаторыя называюць кветку павучком. Расліна змагаецца з фармальдэгідам, бензолам і ксілолам. А таксама цалкам бяспечная для дамашніх жыёл і дзяцей.

Нефралепіс

Расліну называюць яшчэ бостанскім папаратнікам. Яна ачышчае паветра ад пылу і шкодных рэчываў, усмоктвае электрамагнітнае вылучэнне бытавых прыбораў.

• Текст доступен на языке: Русский