Фота Настассі Уткінай.

На 17 красавіка у Беларусі зарэгістравалі 4779 чалавек з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. Ачунялі і выпісаныя – 342 пацыента. Памерлі 42 пацыенты.

Правялі 86 тысяч 813 тэстаў. Для правядзення тэсціравання задзейнічана 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і ў цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.