На Апошнім званку ў Вілейскай школе №3. Фота Аксаны Ярашонак.

Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці пачынаць вучобу ў школах ад наступнага тыдня. Пра гэта ён сказаў сёння ў час рабочай паездкі ў Лідскі раён  перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Трэба пачынаць вучыцца. Але павольна, спакойна. У вёсцы няма праблем (ну і трэба ж разумець, што мы кормім дзетак і ўсе на пасяўной, куды падзець дзяцей). І праблем там няма. ВРВІ ўжо скончыліся, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Таму дзе могуць займацца – хай займаюцца. Калі ў горадзе недзе, то тыдзень павінен сысці на павольнае ўцягванне дзяцей да канца тыдня пасля Вялікадня ў адукацыйны працэс. Трэба паступова пачынаць вучыцца. А той тыдзень хто індывідуальна, хто ў школу прыйдзе… Але трэба раскручваць гэты працэс, – лічыць Лукашэнка.

Школьныя канікулы ў Беларусі падаўжаліся двойчы – кожны раз на тыдзень. У пачатку красавіка міністр адукацыі Ігар Карпенка далажыў кіраўніку дзяржавы аб сітуацыі, папярэдне сабраўшы думкі і звароты бацькоў вучняў. Пасля гэтага вырашылт падоўжыць вясновыя канікулы ад 6 па 11 красавіка ўключна. Затым яны былі падоўжаныя яшчэ на тыдзень.

• Текст доступен на языке: Русский