Фота belkart.by.

Афіцэры Ваеннай акадэміі выступілі з ініцыятывай збору сродкаў сярод афіцэраў беларускага войска для садзейнічання ў галіне аховы здароўя насельніцтва краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны.

Прапанову падтрымалі ва ўсіх вайсковых частках. Грошы пералічаць на дабрачынны рахунак, адкрыты Міністэрствам аховы здароўя.